10 студзеня 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Вараб’ёва (1942), балетмайстра, рэжысёра-пастаноўшчыка масавых відовішчаў, народнага артыста БССР (1987), Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2012)
Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў нарадзіўся 10 студзеня 1942 года ў вёсцы Люшнева Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў майстравітым чалавекам, выдатна вырабляў мяккія скуры, з якіх шылі курткі і паліто.
8 сакавiка 2017 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Козака (1952), тэатральнага дзеяча, акцёра, Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1998)
Аляксандр Аляксандравiч Козак нарадзiўся 8 сакавiка 1952 года ў вёсцы Цыбкi Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласці. У школьныя гады сцэнай не захапляўся, з прадметаў добра ішла матэматыка, хацеў стаць яе настаўнікам, альбо лётчыкам, але зразумеў, што не яго прызванне.
Паступіў у Беларускi тэатральна-мастацкi iнстытут на акцёрскае аддзяленне. Вучыўся ў народнай артысткі РСФСР Веры Паўлаўны Рэдліх, якая стварыла творчую, інтэлектуальную абстаноўку, садзейнічала самаадукацыі і самаўдасканаленню студэнтаў. Дыпломнай работай Аляксандра Козака была роля Васіля ў пастаноўцы «Людзі на балоце».
8 сакавiка 2012 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча КОЗАКА (1952)
8 сакавiка 2012 г. – 60 гадоў з дня нараджэння А. А. КОЗАКА (1952, Драгічынскі р-н), акцёра, тэатральнага дзеяча, Заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, дырэктара і мастацкага кіраўніка Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, дырэктара Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” (Брэст).